З днём паэзіі!

Штогод у многіх краінах свету 21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі. Аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача таксама прыняў удзел у правядзенні гэтага дня. У чытальнай зале бібліятэкі ўсіх наведвальнікаў сустракала выстава » З днём паэзіі!», дзе былі прадстаўлены томікі вершаў вядомых беларускіх, рускіх і замежных паэтаў. Навучэнцы малодшых класаў з велізарным жаданнем хорам дэкламавалі вершы А. Барто, дзеці старэйшага ўзросту чыталі на памяць «у Лукамор’я дуб зялёны» А. Пушкіна. Калі хтосьці не змог прачытаць вершык на памяць, бібліятэкары прапаноўвалі скарыстацца падборкай паэтычных зборнікаў. Удзельнічаючы ў Дне паэзіі, чытачы ўсіх узростаў дакрануліся да багатай культурнай спадчыны, пакінутай вялікімі паэтамі.

Стварэнне вершаў параўнальна з палётам птушкі. Навучыцца гэтаму немагчыма, а вось навучыцца разумець паэзію пад сілу кожнаму. Любіце паэзію, чытайце вершы, яны зробяць наша жыццё ярчэй, багацей і прыемней.

Добавить комментарий