Вандруем па Пушчы разам!

Белавежская пушча-гэта захаваўшаяся да нашых дзён рэштка вялізнага старажытнага ляснога масіва. Тут нярэдкія рэліктавыя супольнасці раслін і жывёл, зарэгістравана больш за тысячу дрэў-волатаў, растуць 600-гадовыя дубы, 350-гадовыя ясені і хвоі, 250-гадовыя елкі, больш за 1000 відаў вышэйшых кветкавых раслін. Сёлета Белавежскай пушчы спаўняецца 610 гадоў. Выхаванцы дзіцячага садка № 6 віртуальна прагуляліся па Белавежскай пушчы,паназіралі за паводзінамі ЗУБРА, паслухалі спевы вяртлявай КАМЫШОЎКІ, , завітаеце ў госці да ДЗЕДА МАРОЗА, задалі  пытанні яе жыхарам,з дапамогай малюнкаў павіншавалі яе з юбілеем!

Падзяліцца спасылкай:

Добавить комментарий