Канструктарскае бюро ў дзіцячай бібліятэцы

/ 31 мая, 2019

31 мая ў чытальнай зале працавала сапрўднае канструктарскае бюро “Навагрудак 975”. Адбыўся своеасаблівы ўрок Навагрудказнаўства. Вучням 2-х класаў СШ№3 было прапанавана  праслухаўшы цікавую экскурсію па экспазіцыі міні-макетаў “Страчаная спадчына”, зрабіць калаж з каляровай паперы і прыдумаць цікавую гісторыю аб жыхарах горада.