БІБЛІЯТЭКА – СКАРБНІЦА ВЕДАЎ

15 верасня Беларусь святкавала Дзень бібліятэк. У гэты ж святочны дзень ў дзіцячым аддзеле Навагрудскай раённай бібліятэкі прайшла гутарка-прапанова “Запрашаем ў сваю бібліятэку”. Удзельнікамі мерапрыемства былі дзеці з групы “Дабро” пры Навагрудскім праваслаўным сястрычастве ў гонар святога Апостала Іаана Багаслова, а таксама дзеці з сацыяльна-педагагічнага цэнтра, чытачы бібліятэкі. Падчас гутаркі рабяты пазнаёміліся з гісторыяй паходжання прафесіі бібліятэкара і даведаліся пра прафесійныя сакрэты, якія дапамагаюць у працы. Свае віншаванні бібліятэцы і яе работнікам яны змяшчалі на “дрэве пажаданняў.

 

Падзяліцца спасылкай:

Добавить комментарий