Цудоўны свет казак Уладзіміра Ліпскага

/ 28 января, 2020

У рамках абласной акцыі “Чытаем разам” 28 студзеня адбыліся гучныя чытанні па творах вядомага беларускага пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактара беларускага дзіцячага часопіса «Вясёлка» і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў Уладзіміра Ліпскага, якому ў гэтым годзе спаўняецца 80 гадоў.

Бібліятэкары паказалі чытачам відэапрэзентацыю па творчасці Уладзіміра Ліпскага. Затым, дзеці слухалі невялікія апавяданні і казкі Уладзіміра Ліпскага. Разам з героямі кніг маленькія чытачы пасмяяліся і пасумавалі, праявілі дабрату, дапытлівасць, кемлівасць, уважлівасць і паслухмянасць. І мы спадзяемся, што дзеці крышачку лепш спазналі навакольны свет і сябе.

Апавяданні Уладзіміра Ліпскага натхнілі некаторых дзяцей на стварэнне невялікіх інсцэніровак па творам пісьменніка.

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью