Аўтар і кніга адзначаюць юбілей

/ 24 июня, 2020

120 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага і

80 гадоў з часу напісання аповесці “Насцечка”

Кузьма Чорны, сапраўднае імя Мікалай Карлавіч Раманоўскі (11 (24) чэрвеня 1900 — 22 лістапада 1944). <еларускі празаік, драматург, публіцыст.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Цімкавіцкае народнае вучылішча, у 1916 годзе паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю.

Першыя артыкулы і вершы апублікаваў у 1920 годзе. У 1923 годзе паступіў на літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, дзе правучыўся два курсы.

З 1923 года член літаб’яднання «Маладняк». Яшчэ студэнтам у 1924 пачаў працаваць у газеце «Беларуская вёска».

У 1925 выйшлі першыя кнігі — «Апавяданні» і «Срэбра жыцця».

У 1926—1931 быў старшынёй літаб’яднання «Узвышша».

У 1932—1937 — галоўны літкансультант кабінета маладога аўтара пры СП БССР. Член СП Беларусі з 1934 года.

Арыштаваны 14.10.1938 года. Прасядзеў у Мінскай турме 8 месяцаў, з іх 6 — у камеры-адзіночцы. Быў катаваны. Вызвалены 08.06.1939 года.

АПОВЕСЦЬ КУЗЬМЫ ЧОРНАГА «НАСЦЕЧКА»

Аповесць, напісаная ў 1940 годзе не страціла сваю актуальнасць і сёння, таму што ў творы закранаюцца ўсе тыя праблемы, якія хвалююць нас штодня: узаемаадносін бацькоў і дзяцей, школьнага жыцця і інш.

Аповесць вучыць сябраваць. Сяброўства – гэта асаблівыя ўзаемаадносіны паміж людзьмі, заснаваныя на ўзаемным даверы, узаемадапамозе. Так афіцыйна можна пазначыць тое, што многія з нас не адрозніваюць ад роднасных адносін. Больш за тое, сапраўдны сябар, часцяком, бліжэй іншага сваяка, але сапраўдных сяброў у чалавека не зусім няшмат. Сяброўства трэба шанаваць і берагчы, не забываць быць уважлівым да сябра. У жыцці няма нічога страшней адзіноты. Дружба дазваляе нам пазбегнуць яе, асабліва, калі ў жыцці далёка не ўсё складваецца так, як мы гэтага хацелі. Акрамя таго, сяброўства – гэта узаемадапамога, і калі наступіць цяжкая хвіліна першым на дапамогу прыйдзе менавіта сапраўдны сябар. Сяброўства – гэта магчымасць падзяліць з блізкім чалавекам хвіліны радасці і смутку.

Цытаты з кнігі:

“І вам, дзяўчаткі, дзякую за дружбу з Насцечкай. Дружба — вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць, чуеце, дзяўчаткі? Дружба робіць вялікія справы. І ў няшчасці і ў радасці без дружбы чалавеку нельга быць. Шануйце, дзеці, дружбу, гэта самае дарагое і важнае, што ёсць у чалавека. Вырастайце вялікія і аберагайце праз усё жыццё дружбу. І ведайце — асабліва моцная бывае тая дружба, што ўстанаўліваецца ў маленстве і ў маладыя гады.”

Паважае сябе толькі той, хто паважае іншых

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий