Арт-праект “Вясёлка лета”

/ 28 июля, 2020

27 ліпеня Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла арт-праект “Вясёлка лета”. Да арт-праекта далучыўся і аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача. На бібліятэчнай пляцоўцы на адкрытым паветры на тэматычнай выставе “Кніжная вясёлка” былі прадстаўлены маляўнічыя выданні з вершамі, казкамі, прымаўкамі і загадкамі пра лета, папулярныя часопісы. Дзецям было цікава ўсё: пазл-гульня “Славутасці Гродзеншчыны”, віктарына “Якога колеру лета?”, размалёўваць любімых літаратурных герояў, складаць словы пра лета на магнітнай дошцы.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий