Гісторыя

Новый рисунок (1)

Аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача ДУК “Навагруская раённая бібліятэка”

У 1967 годзе згодна з рашэння райвыканкама №121 ад 1967/06/04 года была заснавана раённая дзіцячая бібліятэка.

Праз кароткі час яна размяшчалася па вуліцы Замкавай (былы Дом піянераў), затым па вуліцы Камсамольскай у адным памяшканні з дарослай раённай бібліятэкай. З 1975 года бібліятэка неаднаразова мяняла свой адрас: яна знаходзілася ў будынках Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа, у інтэрнаце гандлёва-эканамічнага каледжа. І толькі ў 1992 годзе бібліятэцы было выдзелена памяшканне па вуліцы Замкавай, 8.

Новый рисунокУ 1979 году бібліятэка ўвайшла ў склад Навагрудскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. З гэтага часу пачалася яе новая гісторыя.

У розныя часы пры бібліятэцы дзейнічалі клубы па інтарэсах: “Почемучка”, “Роднае слова”, “Лесовичок і К”.

Рашэннем райвыканкама №104 ад 1996/05/21 г. раённая дзіцячая бібліятэка перайменавана ў аддзел па абслугоўванню дзіцячага чытача цэнтральнай раённай бібліятэкі.

У верасні 2004 года бібліятэка справіла наваселле. Цяпер яна размяшчаецца па вуліцы 1 Мая, д. 1 у адным будынку з цэнтральнай раённай бібліятэкай.Новоселье-2