Парады бацькам аб выхаванні дзяцей

mama-i-rebyonok-300x225Памятаеце пра тое, што дзеці з’яўляюцца нашым адлюстраваннем. Яны бяруць прыклад з нас і робяць часцей за ўсё так, як і мы робім у нашым жыцці.

Ні ў якім разе не параўноўвайце сваё дзіця з іншымі дзецьмі, гэта правакуе прыніжаную самаацэнку, няўпэўненасць у сваіх сілах, трывожнасць і інш. Параўноўваць дзіця можна толькі з ім самім і хваліць толькі за адно: паляпшэнне яго ўласных вынікаў. Калі ва ўчарашнім хатнім заданні ён зрабіў 3 памылкі, а ў сённяшнім – 2, гэта трэба адзначыць як рэальны поспех, які павінен быць адзначаны шчыра, без іроніі бацькамі.

mama-syn-300x194Калі вы вырашылі правесці з дзіцем выхаваўчую гутарку, вы можаце гаварыць з ім строга, але ні ў якім разе рэзка, або груба. У гутарках пазбягайце шматслоўя, каб не страціць галоўны сэнс. Толькі спакойны і даверлівы тон можа данесці да дзіцяці думкі і патрабаванні бацькоў.

Звяртаючыся да дзіцяці з просьбай або пытаннем, пажадана ўсталяваць з ім кантакт вачэй: альбо Вы нахіліцеся да яго, альбо прыпадыміце дзіця да ўзроўню вашых вачэй. Заўсёды слухайце дзіця ўважліва, гледзячы ў яго вочы, толькі тады ён будзе адчуваць, што яго праблемы і ўнутраны стан сапраўды Вас хвалююць.

Ніколі не спрабуйце займацца выхаваннем дзіцяці, калі ў Вас дрэнны настрой. Для гэтага важна спачатку нармалізаваць свой эмацыянальны стан.

deti-i-roditeli

Абдымаеце сваё дзіця не менш як чатыры разы ў дзень, а лепш восем. Ніколі не гаварыце свайму дзіцяці аб калісьці ўчыненых ім памылках. Гэта павінна застацца ў мінулым.

Часам бацькі няправільна выкарыстоўваюць заахвочвання: прыбраў цацкі – вось табе салодкае, атрымаў добрую адзнаку – грошы на забавы і прысмакі. У выніку дзіця абвыкне выконваць якую-небудзь працу і не будзе імкнуцца да дасягнення мэты.

papa-i-kniga-300x185Старайцеся максімальна больш праводзіць з дзіцём свой вольны час, каб ён заўсёды сябе адчуваў патрэбным і каханым. Часта бацькі скардзяцца: «Няма часу», важна не колькі часу Вы правядзяце са сваім дзіцём, а як Вы гэты вольны час (хай нават 5 хвілін), арганізуеце. Выкарыстоўвайце ў паўсядзённых зносінах ветлівыя фразы. Напрыклад, «мне з табой добра», «я рада цябе бачыць» «добра, што ты прыйшоў”, “мне падабаецца як ты …”, “я па табе сумавала» і г.д. Гэта умацоўвае упэўненасць дзіцяці, павышае яго самаадзнаку.

У якім бы ўзросце ні быў чалавек, яму не абысціся без сяброў і зносін з імі. У любой сітуацыі, радаснай ці сумнай, мы заўсёды дзелімся ўраджаннямі са сваімі сябрамі, адкрываючы ім свае таямніцы, пра якія не ведаюць нават родныя. Як казаў Арыстоцель, сяброўства – гэта самае неабходнае для жыцця чалавека, паколькі ніхто не пажадае сабе жыцця без сяброў, нават калі б ён меў усё астатняе …