Біяграфія
Беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў нарадзіўся 24 студзеня 1951 г. у в. Заброддзе Быхаўскага раёна. Вучыўся спачатку ў Забродскай пачатковай школе. Вучыўся старанна, з вялікім хваляваннем і адказнасцю, а з пятага класа быў пераведзены ў Глухскую сярэднюю школу, дзе актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, займаўся ў гуртках і спартыўных секцыях. Асабліва захапляўся гісторыяй, геаграфіяй і матэматыкай. Змалку кніга вабіла, чаравала будучага паэта. Трапляючы ў захапляючы свет цудоўнай кнігі, ён забываў пра ўсё, нібы сам станавіўся яе героем.

Вучоба
У 1971 г. Міхась Пазнякоў стаў студэнтам філалагічнага факультэта знакамітай вышэйшай навучальнай установы Беларусі – Белдзяржуніверсітэта. Гады вучобы былі напружаныя, але вельмі цікавыя. Сярод выкладчыкаў былі Ніл Гілевіч, Алег Лойка, Вячаслаў Рагойша, Павел Ткачоў, Маргарыта Яфімава, Ірына Шаблоўская, Вольга Казлова. Пасля трэцяга курса перавёўся на завочнае аддзяленне і з верасня 1974 г. ён стаў працаваць настаўнікам роднай мовы і літаратуры, а таксама нямецкай мовы і этыкі ў Ягадскай васьмігадовай школе Бярэзінскага раёна. Пасля закрыцця гэтай школы працаваў у Кукараўскай васьмігодцы гэтага ж раёна.

Праца
З 1981 г. Міхась Пазнякоў – дырэктар Літаратурнага музея М. Багдановіча. 3 1984 г. па 2000 г. працаваў у дзяржаўным выдавецтве «Юнацтва», прайшоўшы шлях да галоўнага рэдактара. Потым два гады ўзначальваў часопіс «Вожык». 3 2003 г. працуе ў часопісе «Неман»: да мая 2008 г. – намеснікам галоўнага рэдактара, а цяпер – галоўным рэдактарам.

Шые вожык кажушок
Пазнякоў, М. Шые вожык кажушок : вершы, лічылкі, калыханкі, небыліцы, смяшынкі, скорагаворкі, загадкі / М. П. Пазнякоў. – Мінск : Юнацтва, 1996. – 140 с. : іл.
У кнігу ўвайшлі вершы, лічылкі, калыханкі, небыліцы, смяшынкі, скорагаворкі, загадкі для дзяцей 2-4 класаў.

Тры чарадзеі
Пазнякоў, М. Тры чарадзеі : вершы, скарагаворкі, загадкі / М. Пазнякоў. — Мінск : Юнацтва, 1991. — 111 с.: іл.
Проникновенно автор пишет о красоте родной земли, о добрых делах, духовном богатстве её людей, играх и забавах советских людей. Труд, Мир, Дружба – вот три волшебника, которые делают жизнь счастливой, – утверждает автор. Целый раздел книги представлен скороговорками и загадками. Их – более сотни. Значительное место занимают загадки на белорусско-русские омонимы, написанные на двух языках.

Побач з татам
Пазнякоў, М. Побач з татам : вершы, лічылкі, загадкі / М. Пазнякоў. — Мінск : Юнацтва, 1988. — 46 с.: іл.
У зборнік увайшлі вершы, лічылкі, загадкі. Пранікнавенна, з тонкім лірызмам, аўтар піша аб прыгажосці роднага края, аб духоўным багацці яго людзей, імкнецца прывабіць маленькіх чытачоў да карыснай і патрэбнай працы.

Падарожжа ў краіну загадак
Пазнякоў, М. П. Падарожжа ў краіну загадак : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / М. П. Пазнякоў. — Мінск : Литература и Искусство, 2007. — 144 с. : іл.
Гэтую кнігу склалі вершаваныя загадкі-задачкі, шарады, метаграмы, анаграмы, загадкі на амонімы. Напісаныя з густам, займальныя, маляўнічыя, яны маюць вялікае пазнавальнае і навучальнае значэнне і будуць садзейнічаць выхаванню дабрыні, кемлівасці, назіральнасці, а таксама чуйнасці да роднага слова.

Ехаў поўны воз дзівос
Пазнякоў, М. Ехаў поўны воз дзівос: вершы, смяшынкі, лічылкі, небыліцы, скорагаворкі, загадкі : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / М. П. Пазнякоў. — Мінск : Юнацтва, 1994. — 143 с.: іл.
Кніга складаецца з некалькіх раздзелаў. У першым раздзеле прадстаўлены вершы на самыя розныя тэмы нашай рэчаіснасці. У другім — смяшынкі, лічылкі, небыліцы. У трэці раздзел увайшлі хуткамоўкі. Вельмі зацікавіць юных чытачоў чацвёрты раздзел кнігі. Тут сабраны загадкі.