2016

Макарава Ангеліна

Любімы аўтар: Наталья Істоміна

Захапленні: чытаць кнігі
Мара: здзейсніць кругасветнае падарожжа
Парада: чытайце кнігі

Чытацкія інтарэсы, вучаніцы 7 класа СШ №7 Макаравай Ангеліны, рознабаковыя. Але найбольшую перавагу яна аддае рамантычным гісторыям для дзяўчынак. Сярод любімых кніжак – “Пунцовыя ветразі” А. Грына.

Капціловіч Уладзімір

Любімы аўтар: Юрый Сітнікаў
Апошняя прачытанная кніга: “Спытаеце ў Макса”
Захапленні: танцаваць, чытаць кнігі, гуляць на камп’ютары
Мара: злётаць у космас
Любімы ўрок: матэматыка, праца, маляванне, фізкультура, геаграфія
Любімая хатняя жывёла: папугай, рыбкі, сабака
Капціловіч Уладзімір, вучань 6 класа СШ №8 на пытанне “Да чыіх парад ты прыслухоўваешся больш усяго на свеце?” – адказаў, – бацькоў. У бібліятэку заўсёды прыходзіць з мамай, татам і малодшым брацікам. Прачытаў шмат кніг. Самымі цікавымі лічыць кнігі прыгодніцкага жанру, дэтэктывы. Праяўляе інтарэс да пазнавальнай літаратуры. Марыць злятаць у космас.

Крайняя Надзея

Любімы твор: “Лунныя хронікі”, “Гімназія №13”
Любімы жанр: прыгоды, фантастыка
Планы на будучае: паступіць ва ўніверсітэт,
Лібімая кветка: пралеска
Захапленні: містыка, фантастыка
Будучая прафессія: дэтэктыў або інжынер
Мара: Сустрэць адданых сяброў і каханне
Вучаніца 8 класа СШ №1 Крайняя Надзя наведвае абанемет бібліятэкі амаль кожны тыдзень. Чытае перыядычныя выданні ў чытальнай зале. З нецярпеннем чакае навінак літаратуры. Чытае літаратуру рознага жанру. Любімы аўтар Саша Гоцці і яе кнігі з неверагодна моцнай дружбай, забаўным гумарам, нечаканамі паваротамі сюжэта, новым чароўным светам. Кнігі маладой расійскай пісьменніцы будуць цікавымі ўсім, хто любіць Гары Потэра і Таню Гротэр лічыць дзяўчынка.

Макей Яна

Любімы жанр: мастацкая літаратура
Любімы аўтар: Сяргей Міхалкоў
Захапленні: танцаваць,  чытаць кнігі
Мара: палётаць на самалёце
Любімы ўрок: матэматыка, праца, маляванне
Маленькая ды ўдаленькая Макей Яна, вучаніца 2 класа СШ №4 чытае ў бібліятэцы з ранняга дзяцінства. Самыя цікавыя кнігі для Яны – казкі. Так як дзяўчынка любіць маляваць, то і кніжкі выбірае з яркімі ілюстрацыямі. А яшчэ Яна прыгожа танцуе і любіць хатніх жывёл: кацяня, чарапаху, рыбак.

Марцуль Анастасія

Любімы жанр: фантастычныя раманы
Любімы аўтар: Кір Булычоў, Марыса Майер
Апошняя прачытанная кніга: Чарская  Л. “Саперніца”
Захапленні: чытанне, рукадзелле, тэатр
Мара: пакінуць за сабой след у гэтым свеце
Любімы ўрок: руская мова і літаратура, геаграфія
Любімая хатняя жывёла: кот Мот

Заглянуць у будучыню, гадоў гэтак на сто, для вучаніцы 7 класа гімназіі №1 Марцуль Анастасіі не складае цяжкасці. Акунуцца ў свет дзіўных прыгод чытачка мае магчымасць разам з героямі кніг К. Булычова. Фантастычныя творы – любімы жанр дзяўчынкі.

Маляўскі Канстанцін

Любімы жанр: прыгоды
Любімы аўтар: А.С. Пушкін
Любімы твор: казкі А.С. Пушкіна
Захапленні: чытане
Мара: стаць вайскоўцам
Парада: шмат добрых кніг

У сучасным свеце існуе шмат спосабаў атрымання інфармацыі: тэлебачанне, радыё, інтэрнэт. А на погляд вучня 7 класа СШ №1 Маляўскага Канстанціна вельмі цікавы спосаб – з дапамогай часопісаў. Дзіцячы аддзел выпісвае 38 найменняў дзіцячых часопісаў. Часопісы прадназначаны для ўсіх узроставых катэгорый чытачоў дзіцячай бібліятэкі: ад дашкольнікаў да вучняў старэйшых класаў. У падарожжа па старонках любімых часопісаў Канстанцін запрашае ўсіх дзяцей і рэкамендуе: для пазакласнага чытання – «Мурзилка»; «Вясёлка»; аб прыродзе – «Родная прырода»; пра жывёл – «Тошка и компания»; «Весёлый зоопарк»; пазнавальныя – «Мир путешествий»; «Геолёнок»; «Когда ты один дома»; «Развлекательный каламбур», юным эколагам – «Эколог и Я» любіцелям тэхнікі «Юный техник и изобретатель» і іншыя.

Пешко Таццяна

Любімы жанр: мастацкая літаратура, дэтэктывы, жахі
Апошняя прачытанная кніга: Мігель дэ Сервантес “Дон Кіхот”
Захапленні: чытаць кнігі, вывучаць замежныя мовы
Мара: стаць хірургам
Актыўным чытачом бібліятэкі  вось ужо на працягу 9 гадоў з’яўляецца Пешко Таццяна. Асаблівы інтарэс у яе выклікаюць кнігі Роберта Стайна. Таццяна паспяхова вучыцца ў 9 класе СШ №5. Любімыя ўрокі: хімія, біялогія, англійская мова. У вольны час акрамя чытання з задавальненнем займаецца вывучэннем замежных моў, любіць бавіць час з хатнімі любімцамі – кошкай Мартай, папугаем Кешай.

Сак Кацярына

Любімы жанр: раманы
Апошняя прачытанная кніга: Фрыдрых Ніцшэ “Так сказаў Заратустра”
Любімая хатняя жывёла: кот

Сак Кацярына вучаніца 8 класа СШ №4 чытае шмат і з задавальненнем. Свой вольны час не уяўляе без кніг. Любімы аўтар – І. С. Тургенеў. Яшчэ дзяўчынка любіць маляваць, вязаць. Любімыя прадметы ў школе – фізіка, хімія, матэматыка.

Амінева Рыма

Часты госць нашай бібліятэкі Амінева Рыма, вучаніца 9 класа СШ №1. Дзяўчынка “акрыленая чытаннем”. Яна лічыць, што кожная прачытаная кніга гэта адпаведная прыступка ў яе духоўным развіцці. Раіць усім равеснікам запісацца ў бібліятэку, бо з кнігай лягчэй выбраць жыццёвую пазіцыю. Інтарэсы Рымы рознабаковыя – гэта і класіка, і фэнтазі і рамантычныя гісторыі для дзяўчынак.

Толах Павел

Радуе сваімі адносінамі да чытання Толах Паша – “чытач са стажам”. Ён вучань 9 класа СШ №3. Яго водгукі на кнігі заўсёды цікавыя. У чытанні кніг для душы пераважаюць кнігі прыгодніцкага жанру.