Дабрыня і добрыя справы

/ 25 января, 2019

25 студзеня ўрок дабрыні  “Дабрыня і добрыя справы” у аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі наведалі вучні 5”А” і 5”Б” класаў СШ №1.

Мерапрыемства праходзіла ў сяброўскай абстаноўцы. Удзельнікі пабывалі на “востраве Прымавак”, у “горадзе Ветлівасці”,  на “мысе Культуры”,  у “Казачнай даліне”, на “Добрай Зямлі”. Дзеці расказвалі аб сваіх добрых справах,  былі актыўныя,  адказвалі на пытанні,  адгадвалі загадкі, спявалі песні пад караоке. Напрыканцы мерапрыемства на праменьчыках сонейка напісалі добрыя справы, якія яны мараць зрабіць, і з фасолі складалі смайлікі.

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий