Графічнае зачараванне зімы

/ 5 февраля, 2019

З 5 лютага ў чытальнай зале аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі дзейнічае незвычайная выстава дзіцячых малюнкаў “Графічнае зачараванне зімы”. Бібліятэкары выказалі падзяку мастацкаму аддзяленню дзяржаўнай установы культуры «Навагрудская дзіцячая школа мастацтваў» за супрацоўніцтва, умацаванне творчых сувязяў і захаванне культурных традыцый. Першымі на адкрыццё завіталі самі аўтары работ, затым наведалі выставу  у міні-галерэі «Імгненне» «Літаральна пра візуальнае» Івана Васюкевіча  — мастака з Іўя.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью