За прыроду ў адказе і дарослыя і дзеці

/ 23 марта, 2019

22 сакавіка 2019 года ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача прайшло чарговае пасяджэнне клуба юных аматараў і абаронцаў прыроды «Лесавічок і К». Падчас гульні «За прыроду ў адказе і дарослыя і дзеці» удзельнікі мерапрыемства паказалі сваю эрудыцыю ў віктарынах, конкурсах, экалагічным лато. З задавальненнем адгадвалі загадкі, прыказкі пра прыроду, адказвалі на пытанні віктарын «Даведайся птушак!», «Адгадай жывёлу!», «Складзі прыказку». Усе ўдзельнікі мерапрыемства прайшлі экалагічнай сцежкай «Рэчка, поле, мора, лес – усё поўна вакол загадак і цудаў». Дзеці ведаюць і любяць свой край, прыроду, сваю зямлю.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий