Тыдзень дзіцячай кнігі
У канцы сакавіка ў бібліятэках нашай краіны праводзіцца Тыдзень дзіцячай кнігі. На працягу многіх гадоў у аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэцы адзначаецца «Кніжкін тыдзень». Гэта свята ўсіх тых, хто чытае , свята радасці і сустрэч з любімымі кнігамі. 25 сакавіка адбылося адкрыццё Тыдня . Яно было прысвечана знамянальным падзеям, юбілеям кніг і пісьменнікаў.