Ёсць такая краіна – Чыталія!
“Ёсць такая краіна – Чыталія!” Пад такой назвай адбылася экскурсія-знаёмства з дзіцячай гарадской бібліятэкай выхаванцаў дзіцячага садка № 6. Дзеці даведаліся дзе жывуць кніжкі, якія правілы існуюць у краіне Чыталіі, як стаць яе сябрам. Уся экскурсія-знаёмства адбывалася ў гульнёвай форме і вельмі спадабалася дзецям!