Зямля Навагрудская!

/ 5 апреля, 2019

У кожнага чалавека ёсць куточак зямлі, дзе ён нарадзіўся, вырас, зрабіў першыя крокі — яго малая радзіма. У рамках плана мерапрыемстваў да Года малой радзімы і святкавання 975-годдзя Навагрудка 4 красавіка ў дзіцячым аддзеле Навагрудскай раённай бібліятэкі адбыўся гістарычна-краязнаўчы агляд «Зямля Навагрудская». Падчас мерапрыемства юныя чытачы пазнаёміліся з гісторыяй горада, Навагрудскага замка, гістарычнымі помнікамі, славутымі імёнамі Навагрудчыны. Сустрэча атрымалася пазнавальнай і цікавай.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью