Патапыч запрашае!
14 красавіка гаспадар казачнага кутка гарадской дзіцячай бібліятэкі Патапыч запрасіў усіх жадаючых на гульню-конкурс. “Чароўны бачонак”, “Угадай героя казкі”, “Інтэлектуальны” – гэтыя і іншыя конкурсы падрыхтаваў для нашых чытачоў Патапыч! А яшчэ ўрыўкі з мультфільмаў з удзелам мядзведзей – сяброў Патапыча, музычныя паўзы і вясёлы танец “Мядзьведзь на лапу наступіў!”. А самым лепшым адгадайкам дазволіў патрымацца за свой нос і загадаць жаданне, якое абавязкова збудзецца!