Добрыя кніжкі для Дамінікі!

/ 23 апреля, 2019

Тышко Анна Іосіфаўна- паважаны жыхар нашага горада. Усё жыццё працавала і жыла ў Навагрудку. У гарадскую дзіцячую бібліятэку  яна прыводзіла сваіх дзяцей і ўнукаў, а сёлета прывяла праўнучку Грынько Дамініку. Дзяўчынцы ўсяго два гады, але яна цягнецца да кніжак, просіць бацькоў і бабуль пачытаць. А дзе самыя лепшыя і прыгожыя кніжкі? Канешне ў гарадской дзіцячай бібліятэцы! Таму Дамініка разам з прабабуляй наведала бібліятэку   і  калі падрасце —  стане яе чытачом! Расці Дамініка!Чытай добрыя кніжкі! Яны дапамогуць табе стаць разумнай і добрай дзяўчынкай!

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью