“Малюем мір — малюем Перамогу”!

/ 8 мая, 2019

У гарадской дзіцячай бібліятэцы прайшоў конкурс малюнкаў “Малюем мір — малюем Перамогу”. У конкурсе  ўдзельнічалі дзеці рознага ўзросту. З задавальненнем малявалі  радасныя і светлыя малюнкі, якія ілюструюць шчасце ад таго, што мы жывем пад мірным небам, яны кажуць «ДЗЯКУЙ!» тым, хто падарыў нам гэта шчасце. Творчыя работы  былі намаляваны фарбамі, алоўкамі і фламастарамі. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі падарункі.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью