Усей сям’ёй ля кніжнай паліцы
Ужо стала добрай традыцыяй гарадской дзіцячай бібліятэкі 15 мая адзначаць Дзень сям’і. Мы запрасілі ўсіх жадаючых да нас на свята і падрыхтавалі конкурсы, гульнi, вiктарыны, сюрпрызы і падарункі.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі дзесяць сем’яў. Разам з дзецьмі ў бібліятэку завіталі таты, мамы і бабуля. Кожная сям’я атрымала асобнае заданне.
У конкурсе малюнкаў «Мая сям’я» за адведзены час малявалі свой дом і родных..
У конкурсе «Кухарчык» трэба было зрабіць бусы з макарон для мамы.
“Угадай літаратурных герояў” , “Заблытаная казка”, “Складзі прыказку” і многія іншыя прайшлі на ўра!
І вядома ж, усе дзеці атрымалі падарункі!
Мы ўпэўніліся, што шчаслівых чытаючых сем’яў у нас вельмі многа. Прыемна было бачыць вясёлыя ўсмешкі і цёплыя адносіны паміж сабой.
Завяршаючым быў вясёлы танец для бацькоў.