Фарбы дзяцінства

/ 3 июня, 2019

Шматлюдна было 1 чэрвеня ў гарадскім парку. Аддзел па абслугоўванню дзіцячага чытача таксама прыняў удзел у раённым свяце дзяцінства. Дзеці і іх бацькі мелі магчымасць пазнаёміцца з лепшымі дзіцячымі кнігамі з фонду бібліятэкі. Зацікавілі ўдзельнікаў свята і часопісы, і пытанні віктарыны “Якога колеру лета?”. Былі і жадаючыя паспрабаваць сябе ў ролі акцёраў тэатра-экспромта. Для гэтага былі скарыстаны лялькі з лялечнага ЛіТэатра “Церамок”. Весела і цікава было ўсім.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий