Да бяспечных паводзін разам з бібліятэкай

/ 26 июля, 2019

Бяспека і здароўе дзяцей – галоўная задача бацькоў.

Дзіцячы аддзел Навагрудскай раённай бібліятэкі запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама іх бацькоў пазнаёміцца з літаратурай, якую прадстаўляе кніжная выстава “Бяспека кожны дзень”. Матэрыялы кніг і часопісаў у даступнай форме тлумачаць дзецям правілы паводзін на вадзе, дарозе, у лесе, пры пажары. Багаты наглядна-ілюстрацыйны матэрыял добрае дапаўненне да выставы.

Наведайце чытальную залу бібліятэкі і зрабіце сваё лета бяспечным, і цікавым.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий