Запрашаем на “Планету ведаў”

/ 27 августа, 2019

Пачатак верасня нязменна звязаны з Днём ведаў  і з Днем беларускага пісьменства. 2 верасня з 13:00 да 17:00  запрашаем вас у Гарадскі парк на інтэрактыўную пляцоўку “Планета ведаў”. Пераключыцца з летняга адпачынку на вучобу вам дапамогуць гульні “Загадкавыя правілы паводзін у школе” і “Самая школьная віктарына”. Вы пазнаёміцеся з кніжнай выставай, на якой будзе  прадстаўлена літаратура ў дапамогу школьнаму навучальнаму працэсу па розных напрамках ведаў.

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью