На планету ведаў з бібліятэкай

/ 3 сентября, 2019

Для школьнікаў 2 верасня ў гарадскім парку ўвесь дзень працавалі спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі, тэматычныя выставы, атракцыёны. Навагрудская раённая бібліятэка гасцінна запрасіла дзяцей гарадскіх школ на інтэрактыўную пляцоўку “Планета ведаў”. Для іх была прапанавана кніжная выстава навукова-пазнавальнай літаратуры ў дапамогу вывучэння школьных прадметаў. Добрым настроем зарадзіліся дзеці у вясёлай гульні “Загадкавыя правілы паводзінаў у школе”. З захапленнем рабяты прынялі ўдзел у віктарыне “Самая школьная», дзе іх чакалі займальныя заданні на ўвагу і логіку. Падарожжа ў краіну ведаў прайшло пазнавальна і цікава. Бібліятэкары яшчэ раз нагадалі дзецям, што бібліятэка іх верны сябар у навучальным працэсе.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий