Святкуем дзень Роднай мовы разам!

/ 24 февраля, 2020

У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага.

У гэты дзень аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі запрасіў сваіх чытачоў на цікавыя мерапрыемствы, каб яшчэ раз засяродзіць увагу нас, беларусаў, да роднага слова.  Чытачам бібліятэкі была прапанавана цікавая кніжная выстава, якая адлюстроўвае  амаль усе аддценні роднага слова. Юныя чытачы і дарослыя прынялі удзел у гульні “Моўнае лато. Багата ты, родная мова”. Цудоўна, амаль без памылак справіліся з заданнямі і атрымалі у падарунак закладкі.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью