Дзень беларускай кнігі
24 ліпеня ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача прайшоў Дзень беларускай кнігі “Беларусь літаратурная”.
На працягу дня ў бібліятэцы гучала мілагучная беларуская гаворка, супрацоўнікі бібліятэкі і наведвальнікі размаўлялі толькі на беларускай мове. Прываблівала позірк чытачоў разгорнутая на абанеменце кніжная выстава “Адкрый для сябе беларускую кнігу”, якая прадставіла яркія ўзоры беларускай нацыянальнай літаратуры ў розных жанрах. Наведвальнікам было прапанавана пагуляць у літаратурную гульню-віктарыну “Любім і ведаем родную беларускую мову”. Кожны чытач атрымаў закладку на памяць.