Прафесійнае свята – Дзень бібліятэк

/ 16 сентября, 2020

Прафесійнае свята – Дзень бібліятэк – адзначылі работнікі і чытачы дзіцячага аддзела Навагрудскай раённай бібліятэкі. Штогод паслугамі бібліятэкі карыстаецца больш за 2500 тыс. чытачоў. Штодня чытачы маюць доступ да дзесяткаў тысяч кніжных адзінак і выданняў прэсы, а таксама да электроннага каталога і віртуальнай інфармацыйнай базы бібліятэкі.

У рамках святкавання Дня бібліятэк дзіцячы аддзел прапанаваў сваім чытачам кніжную выставу “Цуда-кніжкі – цуда-дзецям”. Кнігі, прадстаўленыя  на кніжных паліцах, раскрылі перад чытачамі старонкі самых тоўстых і самых тонкіх, самых казачных і музычных кніг.

Незвычайным сюрпрызам для чытачоў стала кніжная выстава “Магическая сила чашки и книжки”. У друкаваных выданняў ёсць асабістая магія. Знакамітая пагаворка “всегда есть время для чая” атрымала пашырэнне – “всегда есть время для литературы”. Таму поўная карцінка гэтай выставы запрасіла пачаставацца гарбатай з незвычайных “літаратурных кубкаў”.

Кніга сваімі рукамі — гэта цудоўны падарунак, які не пакідае абыякавым нікога. А зрабіць яе можна як з паперы, так і з тканіны, дрэва, саломкі. Пабачыць такую прыгажосць змаглі чытачы дзякуючы выставе, якая так і называецца “Кніга сваімі рукамі”.

На абанеменце бібліятэкі чытачоў чакала бяспройгрышная латарэя.

Пачэснымі гасцямі свята сталі калегі з ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью