Жыццё без шкодных звычак
З мэтай прафілактыкі падлеткавага алкагалізму і папулярызацыі цвярозага ладу жыцця, дзіцячы аддзел 11 лютага правёў для падлеткаў гутарку-перасцярогу на тэму “Ранні алкагалізм”. Падрабязны расказ бібліятэкара пра ўплыў алкаголю на арганізм дзяцей і падлеткаў, пра змены, якія адбываюцца ў характары чалавека і аб наступствах злоўжывання алкагольных напояў, схіліў да даверлівага дыялога з чытачамі.
Доўгае, насычанае жыццё, поўная радасці і задавальнення, чакае людзей творчых, захопленых. Для гэтага дастаткова сказаць шкодным звычкам – НЕ! На такой аптымістычнай ноце закончылася гутарка ў бібліятэцы і дзеці паабяцалі весці здаровы лад жыцця.