21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

/ 21 февраля, 2021

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі, вельмі важным святам для дзяцей і дарослых. Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.

Беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх моў.

Чытачам бібліятэкі была прапанавана цікавая кніжная выстава, якая адлюстроўвае амаль усе аддценні роднага слова. Юныя чытачы і дарослыя прынялі удзел у гульні “Моўнае лато. Багата ты, родная мова”. Цудоўна, амаль без памылак справіліся з заданнямі і атрымалі у падарунак закладкі.

З легендаў i казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,

З сузор’яў i сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, i з радасцi, i з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святынi народа, бяссмерця яго, –

Ты выткана, дзiўная родная мова.

Няма на зямлi таго шчасця i гора,

Якога б ты нам перадаць не магла.

Няма такiх нетраў, глыбокага мора

I гор, праз якiя б ты не правяла

Мяне на радзiму, туды, дзе сягоння

Стаiць акрываўлены вораг з пятлёй

Над спаленай хатай, над родным загонам,

Над будучыняй і песняй маёй –

Над тым, што было i што век будзе вольным.

Народ пранясе цябе, родная мова,

Святлом незгасальным у сэрцы сваiм

Праз цемру і годы змаганняў суровых.

Калi ж ападзе і развеецца дым

I нiвы васкросшыя закаласяцца,

–Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,

Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце,

Цымбалам дасi iх сарэбраны гром

I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.

Максім Танк «Родная мова»

smart

smart

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью