У дзіцячы сад з кнігай

/ 18 марта, 2021

18 сакавіка дзіцячы аддзел Навагрудскай раённай бібліятэкі наведаў цікаўных і пытлівых хлопчыкаў і дзяўчынак старэйшай інтэгрыраванай групы дзіцячага яслі-сада №4 Навагрудка. Для іх бібліятэка прапанавала добрыя і вясёлыя вершы, кнігі з маляўнічымі карцінкамі пра прыроду, любімыя казкі. Усе яны прыйшліся па густу нават самым непаседлівым і гарэзлівым рабятам. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы з бібліятэкарам, па чарзе называлі сваю любімую казку, не абышлося і без любімых пытанняў “чамучак”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью