Наш выбар – мір без наркотыкаў

/ 26 марта, 2021

Наркотыкі здольны разбурыць жыццё любога чалавека. Наша агульная задача – не дапусціць гэтага.

“Наш выбар – мір без наркотыкаў” так называўся ўрок здароўя, які запрасіў школьнікаў паспрабаваць разабрацца, якія звычкі шкодныя, а якія карысныя і зрабіць свой правільны выбар.

Ва ўступным слове бібліятэкар нагадала школьнікам пра актуальнасць праблемы распаўсюджвання наркатычных сродкаў у маладзёжным асяродку на сённяшні час і пра небяспеку, якую яны нясуць.

Увазе прысутных была прадстаўлена новая кніга Валерыя Квілорыі “Перекрёсток бешенной собаки”. Аўтар напісаў займальную дэтэктыўную гісторыю, у якой ён удзяліў увагу наркаманіі. Разам з дзецьмі былі разгледжаны прыклады з жыцця герояў кнігі, якім дзеці далі ацэнку, выказалі сваё меркаванне умець самастойна прымаць рашэнні, адстойваць уласнае меркаванне.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий