Літаратурны калейдаскоп “Гэтыя старыя, старыя казкі”

/ 30 марта, 2021

Традыцыйна час вясновых школьных канікул супадае з правядзеннем Тыдня дзіцячай кнігі . Пад дэвізам нашага навагрудскага Тыдня дзіцячай кнігі 2021 “Чытайце і старонкі гартайце”, дзіцячы аддзел прапанаваў юным навагрудчанам 30 сакавіка сустрэчу з казкамі знакамітага дацкага казачніка Ганса Хрысціяна Андерсена. Мерапрыемства прайшло ў форме літаратурнага калейдаскопа “Гэтыя старыя, старыя казкі”. Кожны ўдзельнік мерапрыемства змог паспрабаваць сябе ў розных конкурсах “Уважлівы чытач”, відэаконкурсе “Адгадай казку”, конкурсе ілюстрацый.

Была скарыстана і індывідуальная форма работы з чытачамі. Увага дзяцей, якія наведалі бібліятэку ў гэты дзень таксама была скіравана на знаёмства з творчасцю вялікага казачніка.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий