Дзівосны свет Васіля Віткі

/ 2 апреля, 2021

Літаратурнае падарожжа “Дзівосны свет Васіля Віткі”, якое адбылося падчас вясновых канікулаў прыпаднесла хлопчыкам і дзяўчынкам сапраўдны урок роднага слова. І не адзін, а цэлых чатыры. Пачалося падарожжа з вясёлага ўрока матэматыкі. Блытаючыся ў словах і лічбах дзеці ўсё ж змаглі разгадаць задачкі Васі Вясёлкіна.

Наступны ўрок – урок роднага слова. Прайшоў ён з вясёлымі словамі-лічылкамі, пагулялі ў гульню “Як сказаў, так і пішы, як напісаў, так і прачытай”.

Хтосьці адважыўся пабываць на ўроку кемлівасці і паказаць свае веды ў разгадванні загадак, дзе ўсе словы называюцца хітрымі.

Завяршылася падарожжа чацвёртым урокам – урокам беларускай казкі. Дзеці адказалі на пытанні віктарыны па казках В. Віткі.

Мерапрыемства было прымеркавана да 110-годдзя з дня нараджэння В. Віткі.

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью