Роднага неба мілы свет
Падчас літаратурнага калейдаскопа вершаў і апавяданняў беларускіх пісьменнікаў “Роднага неба мілы свет” у рамках праграмы “У вялікі свет праз кнігу и чытанне” на роднай мове супрацоўнікі бібліятэкі разам з дзецьмі чыталі вершы, адгадвалі загадкі. На беларускай мове дзеці расказвалі пра радзіму, пра маму, пра мову. На працягу мерапрыемства гучалі вершы і апавяданні вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Дзеці з вялікай павагай аднесліся да роднага слова, да выдатных твораў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Р. Барадуліна, В. Віткі і іншых пісьменнікаў, якія сваім літаратурным словам выказалі сваю шчырую любоў да роднага краю, да сваёй Бацькаўшчыны.