Семья – начало всех начал

/ 14 мая, 2021

15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям’і.

Чытачы дзіцячага аддзела Навагрудскай раённай бібліятэкі напярэданні свята сталі ўдзельнікамі літаратурна-пазнавальнай гадзіны “Сем’я – начало всех начал”. Падчас гутаркі “Навошта патрэбна сям’я” падрастаючаму пакаленню было нагадана аб тым, што жыццё кожнага чалавека пачынаецца з сям’і, што патрэбна разумець каштоўнасць сям’і, вучыцца быць клапатлівым і ўважлівым да блізкіх людзей.

Далейшы сцэнар працягнулі конкурсы: “Без чаго не бывае дом”, “Вуснамі дзіцяці”, “Народная мудрасць гаворыць”, у якіх рабяты прынялі актыўны ўдзел. Завяршылася мерапрыемства ўрокам літаратурнага чытання “Казачная віктарына” каля кніжнай выставы “Сямейны чытаймер”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью