Падарожжа па казках
4 чэрвеня ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача нашыя маленькія наведвальнікі сталі ўдзельнікамі літаратурнай гульні-віктарыны «Падарожжа па казках».
Мерапрыемства праводзілася з мэтай пашырыць кругагляд дзяцей, выхаваць пазнавальную цікавасць да чытання, асабліва ў летні перыяд. Дзеці пазнаёміліся з паняццем «казка» і відамі казак. Затым для дзяцей была праведзена гульня — віктарына, якая ўяўляла сабой некалькі тураў. На мерапрыемстве дзеці акунуліся ў атмасферу вясёлага духу спаборніцтва і супрацоўніцтва. Яны актыўна адгадвалі творы, удзельнічаючы ў конкурсах: «З якой мы казкі?», «Літаратурныя пярэкруты», «Дрэва мудрасці», «Літаратурная мазаіка». У заключэнне дзеці распавялі пра сваіх любімых казках і казачных героях.
Удзельнікі гульні даказалі, што яны любяць кнігу і сябруюць з ёй.