Падарожжа па казках

/ 4 июня, 2021

4 чэрвеня ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача нашыя маленькія наведвальнікі  сталі ўдзельнікамі літаратурнай гульні-віктарыны «Падарожжа па казках».

Мерапрыемства праводзілася з мэтай пашырыць кругагляд дзяцей, выхаваць пазнавальную цікавасць да чытання, асабліва ў летні перыяд. Дзеці пазнаёміліся з паняццем «казка» і відамі казак. Затым для дзяцей была праведзена гульня — віктарына, якая ўяўляла сабой некалькі тураў. На мерапрыемстве дзеці акунуліся ў атмасферу вясёлага духу спаборніцтва і супрацоўніцтва. Яны актыўна адгадвалі творы, удзельнічаючы ў конкурсах: «З якой мы казкі?», «Літаратурныя пярэкруты», «Дрэва мудрасці», «Літаратурная мазаіка». У заключэнне дзеці распавялі пра сваіх любімых казках і казачных героях.

Удзельнікі гульні даказалі, што яны любяць кнігу і сябруюць з ёй.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью