Добрае лета – бяспечнае лета.

/ 15 июля, 2021

Летнія канікулы – час маленькіх падарожжаў у лясныя ўгоддзі. Фарміраванню ў дзяцей навыкаў бяспечных паводзін у лесе было прысвечана правядзенне пазнавальных заняткаў у аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача. Былі разгледжаны наступныя сітуацыі: сустрэча з дзікімі жывёламі, лясныя арыенціры, лясны пажар, навальніца, ядавітыя грыбы.

Дзеці даведаліся, што ў лес неабходна хадзіць толькі з дарослымі, што пажадана мець пры сабе мабільны тэлефон, каб у выпадку якога-небудзь здарэння пазваніць даросламу, ці набраць нумар службы бяспекі 101,112.

Размову аб бяспечных паводзінах у лесе падмацаваў відэаролік “Дзесяць правілаў бяспечных паводзін у лесе”

rbt

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью