БЫЛО Ў ГОРАДА ПРАВА

/ 28 июля, 2021

У 1511 годзе Навагрудак атрымаў Магдэбургскае права – статус вольнага горада з самакіраваннем.

Атрыманне Навагрудкам магдэбургскага права, безумоўна, было знакавай падзеяй для нашага горада і яго насельніцтва, бо самакіраванне вызначала грамадска-эканамічнае, юрыдычнае жыццё жыхароў горада.

Згодна з прывілеем 1511 года ў Навагрудку ўсталёўвалася структура самакіравання, якая была абумоўлена статутамі магдэбургскага права. Уводзіліся пасады войта, бурмістраў, радцаў і лаўнікаў.

З нагоды памятнай даты, 510-годдзя з дня атрымання горадам Магдэбургскага права, 27 ліпеня ў аддзеле па абслугоўванні дзіцяча чытача прайшла тэматычная хвіліна “Было ў горада права”. Прысутныя знайшлі адказы на пытанні такой асаблівай формы гарадскога самакіравання, створанай ў саксонскім горадзе Магдэбург, даведаліся аб асноўных прывілеях, нададзеных гораду.

У верасні 2011 года ў горадзе быў ўсталяваны мемарыяльны памятны знак у гонар 500-годдзя атрымання Навагрудкам Магдэбургскага права, як памяць пра гісторыю і былую веліч старажытнага горада.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью