Не знікне цуд прыгожага пісьменства

/ 7 сентября, 2021

Да дня пісьменства дзіцячы аддзел запрасіў сваіх чытачоў на літаратурную пляцоўку “Не знікне цуд прыгожага пісьменства”.

Як было вынайдзена кнігадрукаванне дзеці даведаліся з кніжнай выставы “У вытокаў пісьменства”. Цікавасць выклікала кніжная выстава “Кніга сваімі рукамі”, а старонкі саморобнай кнігі “Францыску Скарыне прысвячаецца” з’явілася, несумненна, самым яркім творам, прысвечанным першадрукару. Увазе чытачоў таксама была прадстаўленна выстава “Дзіцячыя кнігі” якая ўключала навінкі беларускай літаратуры.

Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся таксама на чым пісалі нашы продкі, як ствараліся кнігі у сярэднявеччы, апрабаваўшы клінапісны алфавіт і руны — літары старажытнага алфавіту, якімі карысталіся народы ад Грэнландыі да Германіі на працягу тысячы гадоў.

Усіх жадаючых сфатаграфавацца запрашала фотозона “Казачны церамок”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью