Бібліятэчны круіз “У бібліятэкі — свята”

/ 15 сентября, 2021

15 верасня, у Дзень бібліятэк Беларусі ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі прайшоў бібліятэчны круіз “У бібліятэкі — свята”.

На свята ў бібліятэку завіталі нашы будучыя чытачы выхаванцы дзіцячага сада № 4 г. Навагрудка, вучні 5-6 классаў сярэдняй школы № 1. У рамках святочнага мерапрыемства была арганізавана экскурсія па бібліятэцы «Бібліятэка-Кніжны дом», дзе рабяты пазнаёміліся з абанементам і чытальнай залай і асаблівасцямі іх працы.

Нашы госці зрабілі займальнае віртуальнае падарожжа па бібліятэках мінулага, самых незвычайных бібліятэках сучаснасці, зазірнулі ў будучыню і прадставілі, якімі ж стануць бібліятэкі будучыні.

Вучні сярэдняга школьнага ўзросту прынялі удзел ў віктарыне “Падарожжа ў краіну кніг” і паўдзельнічалі у бібліятэчнай гульні “Знайдзі сваю кнігу”.

Маленькім гасцям была прапанава казачная віктарына “З якой мы казкі?”.

Усе жадаючыя змаглі зрабіць фотаздымак на памяць каля фотазон “Дрэва ведаў і пажаданняў”, “Казачны церам”, а таксама фотаздымак з героямі кнігі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы “Маленькі прынц”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью