Тут гавораць толькі камяні

/ 24 сентября, 2021

Калі гавораць аб мужнасці, успамінаюць Брэст, калі гавораць аб выпрабаваннях, успамінаюць Брэст, калі гавораць аб жыцці, адданым за нашу зямлю, успамінаюць Брэст.

23 верасня ў дзіцячым аддзеле адбылася відэапрэзентацыя “Тут гавораць толькі камяні”, прымеркаваная да 50-годдзя з часу адкрыцця мемарыяльнага комплекса “Брэсцкая крэпасць”. Удзельнікі мерапрыемства з дапамогай відэапрэзентацыі даведаліся аб гераічнай старонцы гісторыі Брэсцкай крэпасці. Слайд за слайдам яны даведваліся аб скульптурных кампазіцыях і абаронцах Брэсцкай крэпасці.

У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі праглядзелі ўрывак з мастацкага фільма «Брэсцкая крэпасць».

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью