Для матулі-сваімі рукамі

/ 14 октября, 2021

«Незабыўная, Мілая маці, матуля,
Маё сонца, і песня мая, і вясна,
Да цябе ў дзіўных мроях заўсёды ляту я,
Ты на свеце святая-святая адна».

(Міхась Пазнякоў)

14 кастрычніка ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэцы адбыўся майстар-клас “Для матулі-сваімі рукамі”, прымеркаваны да Дня маці.

Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята матулі і Пакравоў. На прыкладзе шматлікіх літаратурных твораў пабывалі ў розных жыццёвых сітуацыях, якія вельмі яскрава і цікава распавядаюць аб зносінах дзяцей і іх матуль.

У ходзе мерапрыемства дзеці прачыталі вершы, прысвечаныя мамам, прынялі ўдзел у конкурсах «У свеце казак», «Калі мамы дома няма».

У завяршэнні мерапрыемства ўсе ўдзельнікі мерапрыемства з каляровай паперы зрабілі сваім мамам кветкі сваімі рукамі.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью