У Новы год за новай кнігай
Прапануем Вам шаноўныя чытачы пазнаёміцца з навінкамі літаратуры.
Ляскоўскі В. Дзень нараджэння: вясёлая кніга маленькім дзецям. – Минск: Звязда, 2021. — 62
Як жыра мые шыю? Чаму слон важыць дзесяць тон, калі не есць кашу? Чаму сабака тата не вучыць сына мяўкаць? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ваш маленькі знойдзе ў гэтай вясёлай і займальнай кнізе І не толькі!Гэта кніжка вершаў дапаможа вашаму дзіцяці засвоіць алфавіт і лік, даведацца на што падобны лічбы. І многае многае іншае.
Галіноўская Н. У казачным лесе: вершы, казкі, гульні: для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. – мінск : Звязда, 2020. – 96с.
Аўтар кніжкі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра і прэміі Васіля Віткі, вядомая паэтэса Ніна Галіноўская запрашае дзяцей і дарослых у казачны лясны замак, дзе жывуць арыгінальныя персанажы — звяры і птушкі.
Пабачыла свет кніга дзіцячай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці».
Хадасевіч-Лісавая К. Ключ ад Вялікай Каштоўнасці: кніга-квэст: для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту. — Мінск: Звязда, 2020. — 304 с.
У гэтай кнізе жывуць міфалагічныя персанажы, знаёмыя нам з народнага фальклору. Кажуць, некалі даўно яны існавалі, і нашыя продкі часам бачылі іх на свае вочы! Мінулі стагоддзі, шмат што змянілася на зямлі. Сёння ніхто ўжо не бачыць русалак, ваўкалакаў, кікімар і вадзянікоў… Дзе яны падзеліся? Пра ўсіх не ведаю, але некалькі з іх перасяліліся ў сучасныя казкі аб далёкім мінулым і набылі новыя рысы характараў, нават крыху знешнасць змянілі.
«Ключ ад Вялікай Каштоўнасці» аўтар задумала як незвычайнае выданне. Гэта кніга-падарожжа, кніга-гульня, кніга-квэст.
Хадасевіч-Лісавая, К. С. Прыгоды лісачкі Красуні : казачная аповесць. – Мінск : Звязда, 2021. – 174с.
Абаяльная і вясёлая гераіня казачнай аповесці лісачка Красуня перасялілася ў Дзівосны лес з мегаполіса. Яе гарадское мінулае мае таямніцу, якую яна не спяшаецца адкрываць… На новым месцы лісічка шукае і знаходзіць сяброў. Разам з абаяльнымі казачнымі героямі чытач перажыве захапляльныя прыгоды, нечаканыя падзеі, страшныя здарэнні і нават разблытае сапраўдную дэтэктыўную гісторыю. Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.
Гушынец П. Тата, раскажы пра мяне гісторыю: апавяданні для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. – Мн.: Звязда,2021 – 32с.
Працяг палюбіўшайся дзецям кнігі аўтара “Дзяўчынка і кракадзіл” – апавяданні аб нашай маленькай сучасніцы – дзяўчынцы Соні, якая ходзіць у дзіцячы сад, вычыцца выгаворваць літару “ШЫ” і знаходзіць агульную мову з іншымі людзьмі, раздумвае, ці ёсць унукі ў Бабы-Ягі, з’ядае раніцой кашу за дзядзьку Сашу, не любіць рана ўставаць і выбірае секцыю дзюдо.
Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа : для дзяцей мал.і сярэд. шк. узросту
«Казка ў арэхах», «Зайкава хатка», «Як пеўнік ратаваў курачку», «Пчала і шэршань», «Дудар», «Не вытрываў» — у гэтых творах, некалі, у 1922–1940 гг., запісаных і апрацаваных класікам беларускай літаратуры Якубам Коласам, сканцэнтраваны народная мудрасць, фальклорная і мастацкая празорлівасць. Падаецца, што казкі існуюць па-за межамі часу, маюць сваё судакрананне з сучасным жыццём. Дарэчы, кожнае іх новае прачытанне прыўносіць у свядомасць новыя ўяўленні, новыя краскі народнага жыцця, народнай філасофіі.
У Беларусі існуе добрая школа перакладчыкаў. Яны перакладаюць мастацкую літаратуру на беларускую з албанскай, турэцкай, партугальскай, нарвежскай. Вядома ж, з польскай, англійскай, нямецкай і дзясяткаў іншых. На гэты раз з кніжных паліц да вас спяшаюцца наступныя кнігі замежных аўтараў:
Уайт Э. Павуцінка Шарлоты: аповесць. – СПб.: Азбука,2020. – 240с.
«Павуцінка Шарлоты» — самы вядомы твор амерыканскага пісьменніка Элвіна Брукса Уайта, лаўрэата медалі Ньюберы і намінанта прэміі Г.Х. Андэрсана. Цудоўная гісторыя Ферн, Вільбура і Шарлоты не закончылася на старонках кнігі: у1973 годзе неразлучныя сябры сталі героямі мультфільма, а ў 2006 годзе па аповксці Уайта была знята кінастужка .
А пачалася гэта гісторыя веснавым днём, калі васмігадовая Ферн выратоўвае ад вернай гібелі і бярэ на папячэнне навароджанае парася, якому дала гучнае імя Вільбур.
Несумненна прыцягне вашу ўвагу новая кніга з прыгожай і незвычайнай назвай “Кашачая школа”.
Серыя «Кашачая школа» уключае 3 кнігі аўтара Кім Чжінкён
Мала хто ведае, што калі кошкам спаўняецца 15 гадоў, яны ідуць з хаты чалавека ў асаблівую Кашачую школу. У гэтай школе ўсё зусім не як у людзей, напрыклад, на ўроках абавязкова патрэбна гуляць, часаць за вухам і вылізваць шорстку. А яшчэ ў гэтай школе вучаць магіі. Гэта першае выданне на рускай мове міравога бестселера для дзяцей. «Кашачая школа», адзначана літературнымі ўзнагародамі ў Южнай Корэі, Францыі, Швейцарыі і Славакіі.
Дзіцячых кніг выдаецца вельмі шмат, яны даволі разнастайныя. І сярод іх вялікага мноства кожны можа знайсці нешта цікавае для сябе. Аўтары стараюцца пісаць па-сучаснаму, што немалаважна, мастакі часам, арыентуючыся на замежныя кнігі, уводзяць нешта незвычайнае ў афармленне. Працэс стварэння кнігі доўгі і даволі цікавы. І разам з тым выдаюцца класічныя кнігі, такія, якія былі ў нашым дзяцінстве, у дзяцінстве нашых татаў і матуль, а можа нават іх бацькоў. Выдатным прыкладам такой кнігі на бібліятэчнай паліцы з’яўляецца кніга Анатолія Рыбакова “Корцік”, якая ўваходзіць зараз у праграму пазакласнага чытання.
Дастойнае месца ў бібліятэцы займаюць кнігі серыі “Чытанне – лепшае вучэнне”, якія ўваходзяць у хрэстаматыйныя творы, уключаныя ў праграму пачатковай і сярэдняй школы і ў праграму пазакласнага чытання. Мэта ўсіх гэтых кніг – гарманічнае развіццё асобы.