Вясёлы дзень з Сяргеем Міхалковым
Сустрэчу з літаратурнымі героямі Сяргея Міхалкова дзіцячы аддзел Навагрудскай раённай бібліятэкі прапанаваў выхаванцам дзіцячага сада №4 .
Літаратурная гульня “Вясёлы дзень з Сяргеем Міхалковым” пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка і ў гульнёвай форме замацавала іх веды па творчасці пісьменніка. Хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў паэтычны свет С. Міхалкова, наведаўшы літаратурныя станцыі: “Дворык”, “Школа”, “Лясная”, “Казка-быль”, “Фізкультурная”.