Нашы землякі – удзельнікі Афганскай вайны

/ 15 февраля, 2022

Выраслі пакаленні для якіх вайна — далёкае мінулае. Афганская вайна цягнулася ў два разы больш, чым Вялікая Айчынная. Яна прадаўжалася роўна 9 гадоў, 1 месяц і 19 дзён.

Штогод 15 лютага адзначаецца Дзень памяці воінаў- інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень мы аддаём дань глыбокай павагі ўсім нашым землякам, якія  мужна выконвалі свой  інтэрнацыянальны абавязак. Хлапчукі, волею лёса, аказаўшыся ўдалечыні ад Радзімы, паказалі ўсім, што яны дастойныя і верныя сыны.

І сёння мы аддаём нашым землякам даніну павагі і памяці. Урок памяці “Афганістан… дні, якія адышлі ў вечнасць” ў дзіцячым аддзеле быў прысвечаны менавіта ім.

АБ ІХ:

ПАЦАЛУЁНАК Віктар Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1958 годзе ў г. Навагрудак. Скончыў Саратаўскае вышэйшае ваеннае  верталётнае вучылішча. Загінуў 12.12.1980 г. Пахаваны на могілках у г. Навагрудак. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

 

БАБКО Алег Аляксандравіч, нарадзіўся ў 1965 годзе ў г. Навагрудак. Загінуў 02.09.1984г. Пахаваны ў г. Навагрудак.

МАСЦІЦКІ Міхаіл Іванавіч, нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Ацмінава. Загінуў 29.11.1984г. Пахаваны ў в. Ацмінава.

ПІСАРУК Іван Іванавіч, нарадзіўся ў 1965 годзе ў вёсцы Пісарукі Кашалеўскага сельвыканкама. Загінуў 06.09.1987 г. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём “За баявыя заслугі”. Пахаваны ў в. Пісарукі.

РОДЗЬКА Іван Пятровіч, нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Чарэшля Вераскоўскага сельвыканкама. Загінуў 04.06.01983г. Пахаваны ў в. Чарэшля.

ШУЛЯК Мікалай Іванавіч, нарадзіўся ў 1967 годзе ў вёсцы Брацянка Гарадзечанскага сельвыканкама. Загінуў 23.05.1987 г. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Пахаваны ў в. Брацянка.

Мы ганарымся сваімі землякамі – удзельнікамі афганскіх падзей. Нам ёсць на каго раўняцца, браць з каго прыклад.

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью