Каласы роднай мовы

/ 21 февраля, 2022

21 лютага  ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі адбылася лінгвістычная гульня “Каласы роднай мовы”, прымеркаваная да Дня роднай мовы. Мэта мерапрыемства — яшчэ раз прыцягнуць увагу дзяцей да роднай мовы. Чытачам была прапанавана цікавая кніжная выстаўка, у якой  знайшлі адлюстраванне практычна ўсе адценні роднай мовы. Юныя чытачы і дарослыя прынялі ўдзел у гульні “Моўнае лато. Багата ты, родная мова”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью