Інфармацыйная гадзіна “Прафесія – бібліятэкар”

/ 23 марта, 2022

23 сакавіка ў аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” прайшла інфармацыйная гадзіна “Прафесія – бібліятэкар” для вучняў 9 класаў СШ № 1.

Работнікі бібліятэкі раскрылі прысутным усе сакрэты адной з найцікавейшых прафесій – прафесіі бібліятэкар. Удзельнікі прагледзелі відэаролік “Міфы аб прафесіі бібліятэкар”, даведаліся, дзе можна атрымаць гэтую прафесію, прымалі актыўны ўдзел у віктарыне “Што вы ведаеце пра бібліятэкі”. Напрыканцы мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў інфармацыйна-рэкламны буклет.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью