18 красавіка — Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

/ 18 апреля, 2022

Не пералічыць беларускіх помнікаў і гістарычных мясцін, звязаных з дзейнасцю знакамітых асоб, са з’явамі духоўнага і мастацкага жыцця, з ваеннымі падзеямі. Яны — па ўсёй краіне! Брэсцкая крэпасць; «Хатынь»; Буйніцкае поле; сталічная Плошча Перамогі. Гарады-музеі: Полацк, Нясвіж, Пінск, Тураў, Заслаўе. Руіны Наваградскага і Крэўскага замкаў. Мясціны Купалы і Коласа, М. Багдановіча, А. Міцкевіча, Н. Орды і С. Манюшкі, М. Кл. Агінскага, Т. Касцюшкі…

Дапамагчы чытачам усвядоміць сябе часткай сваёй краіны, сваёй малой Радзімы спадарожнічала завочнае падарожжа “Запрашае Нясвіжскі замак”. Разам з часопісам “Вясёлка”, які прадстаўляе праект “Скарбы Нясвіжскага замка”, дзеці завочна пабывалі ў незвычайным гістарычным, рэліквійным музеі. Казачны замак, першае знаёмства з Радзівіламі, рыцарскія даспехі Радзівілаў, легенды парку і многае новае іншае адкрылі для сябе прысутныя, што дазволіць ім яшчэ больш пазнаць і палюбіць сваю Айчыну.

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью